Научная Петербургская Академия

Реферат: Развіццё рэлігійных традыцый ад язычніцтва да хрысціянства

Реферат: Развіццё рэлігійных традыцый ад язычніцтва да хрысціянства

Паганства

Язычніцтва (паганства) ─ умоўны тэрмін, які абазначае старадаўнія

вераванні і культы, што існавалі да ўзнікнення трох сусветных рэлігій (будызму,

хрысціянства, ісламу).

Як вядома, у дахрысціянскую эпоху ва ўсходніх і прыбалтыйскіх славян шырока

распаўсюджаныя культавыя збудаванні былі грамадскімі цэнтрамі плямённых і

родавых аб’яднанняў, месцамі малення і ахвярапрынашэнняў (дарэчы на Беларусі

чалавечыя ахвяры не прыжыліся). Тут збіраліся супляменнікі або жыхары аднаго

населенага пункта для таго, каб прыняць асабліва важныя рашэнні. Святадзействам

верхаводзілі жрацы, прычым часта імі станавіліся правадыры, князі або іхнія

блізкія родзічы. Такія рытуальныя мясціны, калі верыць раннеславянскай

хрысціянскай літаратуры, называліся трэбішчамі (трэба-ахвяра),

капішчамі (капъ-славянская найменне статуі бога), кумірніцамі

, храмамі ідальскімі.

Капішча размяшчалі або на самым відным месцы, часта каля населеных пунктаў,

або наводшыбе, у ціхім, утульным цяжкадаступным куточку сярод лясоў і балот.

Звычайна ж капішчы будаваліся на вяршынях гор ці пагоркаў, на высокіх мысах і

стромкіх берагах, дзюнах, астравах. Побач, як правіла, быў святы гай, рака,

возера, крыніца ці студня.

У большасці выпадкаў у цэнтры збудавання рабілі круглую пляцоўку, абнесеную

сістэмаў валоў, равоў, агароджаў. У цэнтры размяшчаўся адзін або некалькі

стодаў (ідалаў), вырабленых з дрэва або камення. У нас ці у балтаў стодам мог

служыць ледавіковы валун. Калі статуй было некалькі, адна з іх вызначалася як

галоўная. У равах разводзілі агонь. У рытуальны комплекс уваходзілі забудовы,

якія выконвалі ролю храмаў, месцаў збору людзей, жытла для святароў. Часта

капішча было побач з месцам пахавання памерлых супляменнікаў.

На Беларусі было нямала язычніцкіх капішчаў: на востраве Асвейскага возера ў

Верхнядзвінскім раёне, каля вёскі Войстам Смаргонскага раёна, вёсак Гарадок і

Хоўхлава Маладзечанскага раёна, гарадскога пасёлка Свір Мядзельскага раёна,

вёскі Горкі Дзятлаўскага раёна, вёскі вёскі Бікульнічы Полацкага раёна, на

беразе возера Павулле (Цётка) ва ўрочышчы Рэкшаты Ушацкага раёна, вёскі

Верхаўляны Бераставіцкага раёна і інш. Самае старажытнае і шырока вядомае

сёння капішча адкрыта нападалёк ад вёскі Ходасавічы Рагачоўскага раёна.

Звесткі пра яго нават патрапілі ў гістарычныя даведнікі. Капішча часта

прыгадваюць у спецыяльнай літаратуры.

Вынікі даследаванняў вучоных сведчаць, што ў нашым краі старажытныя капішчы

далёка не заўсёды адпавядалі “стандарту”, характэрнаму для іншых славянскіх

зямель. Акрамя круглых сустракаліся формы, блізкія да прамавугольніка або

нават выцягнутыя палоскай. Вявай багоў на такіх трэбішчах былі не толькі

высечаныя стоды, але і ледавіковыя валуны. Для разгадкі канструкцый тых

храмаў шмат даюць даследаванні мінскага археолага Э.Зайкоўскага.

“ У розных куточках Беларусі запісаны легенды пра цэрквы і касцёлы, якія

некалі стаялі на вяршынях пагоркаў, а пасля праваліліся разам з паставай.

Кажуць, што калі ў пэўныя дні прыкласці вуха да зямлі, пачуеш далёкі гул і

неразборлівае маленне. Ніхто з простых вернікаў не задаваўся пытаннем, чаму

святы храм павінен праваліцца, пасці ў зямлю. А ў пацвярджэнне звычайна

спасылаліся на старажытныя паданні:”Ад старых людзей чулі”. Яшчэ ў мінулым

стагоддзі А.Багдановіч прааналізаваў падобныя павер’і і прыйшоў да высновы,

што ў такіх мясцінах, відаць, былі закінутыя або разбураныя язычнмцкія

капішчы”. (Э.А.Ляўкоў “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны”)

Славянскі Алімп быў заселены багамі так цесна, як і старажытнагрэчаскі ці

старажытнарымскі. Своеасаблівы быў паганскі пантэон і ў беларусаў.Тат побач з

агульнаславянскімі багамі былі такія, імёны якія не сустракаюцца ў іншых

мясцінах: бог агню Жыжаль, зімы ─ Зюзя, багіня ўрадлівасці, лета і

ўраджаю-Цёця.

”Злоснай, агіднай старой з бліскучымі вачыма і з адным моцным зубам, які тырчыць

вонкі, малюецца ўяўленню сялян цётка Воспіца, якая пырскае сваёю атрутнай

слінаю ў намечаную ёй ахвяру. Мясцовыя назвы Воспы: Рабая, Рабуха, Шчарачка,

Ліхая і інш. Пра чалавека, твар якога захаваў сляды гэтай хваробы, кажуць у

насмешку, што на яго фізіяноміі чэрці гарох малацілі ці ячменныя крупы дралі.

Ляцкі II, с. 33-34(У.А. Васілевіч “Міфы Бацькаўшчыны”).

Прашчуры верылі ў рай, што называўся Выраем. Гэта казачна прыгожы, напоўнены

птушынымі спевамі зялёны сад з павольнаплыннаю ракой. У адрозненне ад

хрысціянскага раю, які трэба заслужыць дабрачынным жыццём, паганскі рай чакаў

кожнага. Пекла не існавала, продкі называлі сябе не рабамі ці слугамі божымі,

а божымі родзічамі, Дажджбогавымі ўнукамі. Адлёт душы (яе ўяўлялі маленькім

двайніком чалавека) у Вырай быў такі самы непазбежны, як сама смерць.

“У 80-я гады IX ст. Кіеускі князь Уладзімір Краснае Сонейка вырашыў

упарадкаваць заблытаную іерархію і зрабіць веру продкаў дзяржаўнай рэлігіяй.

Вярхоўным богам замест Рода князь абраў Перуна. Бог-грамавержац спрыяў княжай

дружыне, ягоным іменем ваяры прысягалі на вернасць свайму валадару. Ніхто

тады не мог падумаць, што зусім хутка па волі таго самага князя кіеўскіх

куміраў назавуць акаяннымі, пасякуць і спаляць, а грознага Перуна скінуць у

Дняпро, папярэдне намяўшы бакі доўбнямі” (“З гісторыяй на “Вы”” арт.

Ул.Арлова “Пад уладай Перуна і Сварога”).

“Ідзіце, навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына і Духа

Святога” (Мц 28, 19)

“Пасля святога хрышчэння блажэнны кязь Уладзімір пражыў 28 гадоў. На другі

год пасля хрышчэння ён хадзіў паходам да дняпроўскіх парогаў, на трэці году

─ узяў горад Корсунь, на чацвёрты год ─ залажыў горад

Пераслаўль, на дзевяты год ─ блажэнны і хрысталюбівы князь Уладзімір

пастанавіў даваць царкве дзесятую частку сваёй маёмасці... Хрысціўся ж князь

Уладзімер на дзесяты год пасля забойства брата свайго Яраполка ─ каяўся

і аплакваў блажэнны князь Уладзімір усё тое, што нарабіў у язычніцтве, не

ведаючы Бога. Зведаўшы ж сапраўднага Бога, Творцу неба і зямлі, ён пакаяўся

ва ўсім і адмовіўся ад д’ябла і ад усяго служэння яму і паслужыў Богу сваімі

добрымі справамі і ялмужынай. Сканаў ён з мірам у 1115 годзе месяца ліпеня ў

дзень 15 у імя нашага Госпада Ісуса Хрыста, яму ж з Айцом слава і яго

дзяржава...”(вытрымка з твора “Памяць і пахвала рускаму князю Уладзімеру”

манаха Якава, змешчанная ў кнізе К.Тарасава “Памяць пра легенды”).

Але не варта лічыць, што увядзенне хрысціянства было кароткачасовым эфектным

актам, бо гэта быў працяглы і складаны працэс, які расцягнуўся на стагоддзі,

таму дата 988г. мае толькі сімвалічнае значэнне. У Сярэднявеччы новую веру

параўнальна хутка прынялі толькі вышэйшыя слаі грамадства, галоўным чынам

княскія дружыннікі і гараджане, тады як вясковы люд яшчэ стагоддзямі маліўся

паганскім святыням. І пазней сярод гараджан яшчэ доўга звычайнай з’явай было

двухвер’е, пра што сведчаць пахаванні ў курганах, гарадзішчы-свяцілішчы,

культавыя валуны, амулеты, упрыгожванні з паганскай сімволікай і інш.

Прыняцце хрысціянства на беларускіх землях па часе супадала з ўсталяваннем

тут дзяржаўнасці, таму новая вера, безумоўна, станоўча паўплывала на ход

гэтага працэсу. “У адрозненні ад язычніцтва, хрысціянская вера ў адзінага

Бога Ісуса Хрыста адпавядала ідэі адзінаўладдзя ў дзяржаве, а значыць духоўна

асвячала гэтую ўладу, была ёй апорай” (М.Сташкевіч “Гісторыя Беларусі 10”).

“Хрысціянства, уведзенае ў якасці дзяржаўнай рэлігіі, узняло Русь на больш

высокі ўзровень узаемаадносін з еўрапейскімі краінамі і народамі. Аднак

прыняцце яго ўсходняй формы ад Канстанцінопаля азначала прызнанне

сюзерэнітэту візантыйскага імператара. Вядомы візантолаг Д. Абаленскі

адзначыў, што з прыняццем усходняга хрысціянства Русь увайшла ў

“візантыйскаую супольнасць народаў”. Рэальна да палітычнага падпарадкавання

Русі ніколі не даходзіла, аднак ідэалагічна яно прадуглежвалася”(Г.Сагановіч

“Нарыс гісторыі Беларусі”).

Аднак вельмі важным станоўчым вынікам прыняцця хрысціянства з’явілася ўвядзенне

і пашырэнне пісьменнасці, а разам з ім і развіццё асветы і культуры.

Царкоўна-славянская мова ў яе балгарскай версіі прыйшла на землі Русі-Беларусі

ў перакладных кнігах Святога Пісання і ў літургіі. Яна стала не толькі формай

рэлігійнага самавыяўлення, але і асновай сярэднявечнай літаратуры. “Гэтая

літаратура выпрацавала і свае спецыфічныя жанры. Срод іх бадай галоўнае месца

займаюць жыціі і хаджэнні святых, а таксама легенды пра святых.

Для твораў такога кшталту характэрны агульны сюжэт. У жыціях гаворка звычайна

ідзе пра аскета, служку Божага, які выракаецца шмат якіх зямных уцех, церпіць

нястачу або пакуты ў імя хрысціянскай веры і царквы. На старабеларускіх

землях:”Жыціе Еўфрасінні Полацкай” і “Жыціе Аўрамія Смаленскага” (Л.Баршчэўскі

“Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму”).

З прыняццем хрысціянства, на Русь, якая з X ст. Наогул не ведала мураванага

дойлідства, з Візантыі прыйшла традыцыя мануметальнай архітэктуры з складаным

тыпам крыжова-купальнага храма.

На землях Беларусі першай царквой можна лічыць храм Багародзіцы ў Полацку,

збудаваны на мяжы X-IX ст. А ў сярэдзіне X ст. Тут жа з’явіўся велічны

мураваны храм-сабор Святой Сафіі, трэці сабор такога тыпу ў Усходняй Еўропе

(пасля кіеўскага і ноўгарадскага) і першы помнік каменна-цаглянага дойлідства

ў Беларусі. “Звесткі пра першапачатковы выгляд даволі супярэчлівыя. У адных

крыніцах сцвярджаецца, што ён меў сем купалоў, а ў другіх-пяць. У XVIII ст.

памятнік быў поўнасцю зменены: была дабудавана верхняя частка, зніклі купалы,

а на іх месцы з’явіліся дзве вежы на галоўным фасадзе; храм быў пераўтвораны

ва ўніяцкую базіліку з барочнай апрацоўкай. Ад сабора засталіся толькі

асобныя часткі фундаментаў, тры апсіды, склеп і фрагменты ўнутраных слупоў.

Яго план у форме квадрата быў раздзелены на пяць нэфаў, перакрытых развітой

сістэмай скляпенняў. Выдзяленне трох сярэдніх нэфаў стварала ілюзію

выцягнутасці ўнутранай часткі сабора і крыху набліжала яго да базіліканскіх

пабудоў. Адна з асаблівасцяў полацкага Сафійскага сабора-гранёныя апсіды,

характэрныя для драўляных храмаў. Ні ў Кіеве, ні ў Ноўгарадзе такія апсіды не

сустракаюцца. Адметнасцю сабора з’яўляецца таксама адсутнасць знешніх

абходных галерэй і вежаў. Сафійскі сабор ─ першы архітэктурны помнік.

Дзе з’яўляюцца рысы, уласцівыя мастацтву Полацкай зямлі. Паздней у ХІІ

стагоддзі ў Полацку з’явяцця шматлікія помнікі з арыгінальным прачытаннем і

інтерпрытацыяй крыжова-купальнай сістэмы” (Б.Чантурыя “Архітэктурныя помнікі

Беларусі”). Таксама нельга не ўзгадаць пра Спаскую царкву Еўфрасіннеўскага

манастыра, Дабравешчанскую царкву ў Віцебску, Ніжняя , Каложская,

Прачысценская цэрквы (у Ваўкавыску, Гродна і Тураве адпаведна).

Такім чынам, дзякуючы хрысціянству беларускія землі выйшлі на еўрапейскую

арэну, а таксама змянілі этычныя нормы, прыняўшы еўрапейскія.

Заключэнне

Відаць, доўгі час паганскія звычаі былі жывучымі і ў асяроддзі арыстакратыі.

Нездарма полацкага князя Усяслава Брачыслававіча летапісцы і аўтар “Слова пра

паход Ігараў” лічылі народжаным ад “валхавання”, прыпісваючы яму здольнасць

ператварацца ў ваўка і пераганяць паганскага бога Хорса.

“Каб зразумець прычыну жывучасці язычніцтва, трэба нагадаць тое, што

хрысціянства спачатку пашыралася толькі сярод славянскага насельніцтва, у той

час як неславянскае пакідалася ў старой веры” (М.Ермаловіч “Старажытная

Беларусь. Полацкі і навагародскі перыяд”). Шматлікія беларускія словы і

выразы прыйшлі з паганкай культуры. Напрыклад: паэтычнае параўнанне смерці з

нявестаю (бо нашы продкі не баяліся смерці, таму што кожнага чакаў Вырай),

крывавая бітва-вясельная бяседа, сон у магіле-салодкая ноч на шлюбным ложы.

Словы знічка (ад язычніцкага бога Зніча); народ, радзіма, родзіч, продак,

радавод, нараджэнне, ураджай, прырода, адраджэнне...( ад імені галоўнага бога

беларускага пантэона-Рода).

“Народная язычніцкая традыцыя была настолькі моцная, што царкве і касцёлу

прыходзілася прыстасоўваць свой каляндар, каб паступова выцесніць старажытныя

абрады або трансфармаваць іх у хрысціянскія. Таму цяпер побач са спрадвечнымі

“паганскімі” святамі адзначаюцца чыста хрысціянскія, якія маюць некаторае

падабенства, так і адрозненне,і існуюць незалежна ад іх рэлігійнага зместу

(пачатак Каляд-Ражджаство Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста; Валосы,

Аўлас-святы пакутнік Уласій, епіскап Севанційскі; Гуканне вясны, Аўдоцця

Вясноўка-Прападобнапакутніца Яўдокія; Вялікдзень, Вялічка-Светлае Хрыстова

Уваскрашэнне, Пасха і інш.)” (А. Лозка “Беларускі народны каляндар”).

На беларускіх землях склалася спецыфічная сітуацыя: з аднаго боку гэта

хрысціянкая тэрыторыя, з другога боку на ёй існавала пакланенне паганскім

багам, якое да сённяшняга дня не выкаранена, а часткова перйшло ў

нацыянальныя святы (Купалле, Гуканне вясны і інш.). Я лічу, што для

ўсходнееўрапейскай дзяржавы, Кіеўскай Русі, была вельмі малая верагоднасць

прыняцця іўдаізма альбо іслама, бо ўся Еўропа была хрысціянская і прыняцце

іншай веры супярэчыла б агульнадзяржаўным інтарэсам. Што тычыцца

хрысціянства, то яно, несумненна, аказала велізарны ўплыў на ўсе сферы

тагачаснага грамадства: новыя этычныя нормы, пісменства, манументальная

архітэктура і інш. З другога боку прыняцце праваслаўя ўскладніла адносіны з

каталіцкім захадам, у людзей з’явіўся новы падатак ─ дзесяціна

(дзесятая частка ад даходу).

Але тым не менш, я лічу, што паганства і хрысціянства аказалі значны ўплыў у

развіцці беларускіх тэрыторый і фарміраванні беларускага этнасу.

Реферат: Развіццё рэлігійных традыцый ад язычніцтва да хрысціянства

Реферат: Развіццё рэлігійных традыцый ад язычніцтва да хрысціянства

Сафійскі сабор у Полацку

Реферат: Развіццё рэлігійных традыцый ад язычніцтва да хрысціянства

Каложская царква ў Гродна

Реферат: Развіццё рэлігійных традыцый ад язычніцтва да хрысціянства

Фрагмент муроўкі ў Каложскай царкве.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

1. М.Сташкевіч “Гісторыя 10” Мінск “Народная асвета” 2002

2. Г.Сагановіч “Нарыс гісторыі Беларусі” Мінск “Энцыклапедыкс” 2001

3. А.Лозка “Беларускі народны каляндар” Мінск “Полымя” 1993

4. Э.Ляўкоў “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны” Мінск “Навука і тэхніка” 1992

5. К.Тарасаў “Памяць пра легенды” Мінск “Полымя” 1994

6. М.Ермаловіч “Старажытная Беларусь. Полацкі і навагародскі перыяды”

Мінск “Мастацкая літаратура” 1990

7. У.Васілевіч “Міфы Бацькаўшчыны” Мінск “Беларуская энцыклапедыя” імя

Петруся Броўкі 1994

8. Ул.Арлоў “З гісторыяй на “Вы”” Мінск “Мастацкая літаратура”1994

9. В.Чантурия «Архитектурные памятники Белоруссии» Минск «Полымя» 1982

10. Л.Баршчэўскі “Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму”

Мінск “Сэр-Віт” 2003

Спіс выкарыстаных ілюстрацый:

1. Шклоўскі ідал

2. Сафійскі сабор у Полацку

3. Каложская царква ў Гродна

4. Фрагмент муроўкі Каложскай царквы

Усе ілюстрацыі прыведзены з сайта www.radzima.org



(C) 2009